Home > Уроки для художников > Радаводнае дрэва малюнак – МОЙ РАДАВОД: supron_licvin

Радаводнае дрэва малюнак – МОЙ РАДАВОД: supron_licvin

Radawod.by

Дадзены генеалагічны партал створаны па ініцыятыве грамадскага аб’яднання – гурток даследчыкаў генеалогіі “Радавод” пры гістфаку БДУ – у асветніцкіх і навуковых мэтах, а менавіта накіраваны на паляпшэнне метадычных навыкаў у пошуках сваіх каранёў, павышэнне генеалагічнай культуры і гістарычнай свядомасці аўдыторыі.

Агульная інфармацыя пра гурток

Чытаць далей →




19 снежня 2018 г. (серада) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

 

 

 

У праграме пасяджэння плануецца:

1)    Інфармацыя пра праект: «Сайт “Вілейскі павет – генеалогія і краязнаўства”». Выступоўца – Васіль Мандрык, прадстаўнік праекта.

2)    Прэзентацыя фамільнай кнігі «Гісторыя маёй сям’і». Выступоўца – Алена Ветрава, выпускніца Школы практычнай генеалогіі (Мінск).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Чытаць далей →




Павелічэнне цікавасці да мінулага свайго роду ў наш час з’яўляецца звыклай з’явай. Аднак, як правіла, актыўнасць у гэтым напрамку – удзел адзінак самых мэтанакіраваных збіральнікаў родавай Памяці. У такім святле актыўнасць вялікай колькасці прадстаўнікоў аднаго роду не можа не выклікаць увагі і надзеі на перайманне станоўчага патэнцыялу падобнай дзейнасці іншымі. Пра тое, як пачала развівацца і чым характарызуецца цяпер дзейнасць міжнароднай супольнасці прадстаўнікоў роду Булат у рамках сумеснага праекта Krynica.info і Radawod.by мы пагутарылі з актывістам і адным з ініцыятараў родавых сустрэч – Ягорам Булатам.

Чытаць далей →




У апошні час ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, усё большую папулярнасць сярод даследчыкаў гісторыі свайго роду набывае даследаванне ДНК. Пра тое, што гэта такое і як гэта можа дапамагчы, у рамках сумеснага праекта Krynica.info і Radawod.by мы абмеркавалі з даследчыкам шляхецкага роду Марцінкевічаў, суадміністратарам групы «Беларусь» на генетыка-генеалагічным партале Family Tree DNA Аляксандрам Марцінкевічам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Аляксандр, якія наогул існуюць генеалагічныя тэсты ДНК, і чым яны адрозніваюцца паміж сабой?

Чытаць далей →




12 кастрычніка 2018 г. (пятніца) на гiстарычным факультэце БДУ плануецца чарговае пасяджэнне ГДГ “РАДАВОД” (генеалагічныя даследаванні, гiсторыя сям’і, вывучэнне ўласнага радаводу).

У праграме пасяджэння плануецца:

 1)    Паведамленне на тэму: «Радаводы знакамітых беларусаў: паэт Улад Ініцкі і яго Паўлюкоўскія з Ініцы». Выступоўца – Вадзім Урублеўскі, кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

2)    Паведамленне на тэму: «Прымяненне ДНК-аналізу ў даследаванні свайго радаводу». Выступоўца – Аляксандр Марцінкевіч, даследчык ДНК-генеалогіі.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто цікавіцца генеалогіяй і ўласным радаводам!

Чытаць далей →




17 – 21 сентября 2018 года Беларусь посетила делегация американских татар. Гости посетили Минск, Узду, Осмолово, Клецк, Ляховичи, Новогрудок, Ловчицы, Ивье, познакомились со своими родственниками, встретились с однофамильцами, нашли могилы предков на мизарах.

В жизни каждого человека наступает такой этап, когда возникает интерес к своим корням, к прошлому своего рода. Кто-то начинает изучать свой род в молодости, а к кому-то понимание приходит уже после того, как человек добился определённых успехов в своей жизни. Очень многие ведут поиски безуспешно годами и даже десятилетиями, сталкиваясь с отсутствием информации, государственными границами, языковым барьером. И иногда только случайные события могут помочь в раскрытии семейных тайн, стать началом большого проекта по изучению истории своего рода. Так, для наших американских татар таким событием стала поездка по местам проживания их предков, уехавших в Америку в поисках лучшей жизни в конце XIX – начале XX века.

Чытаць далей →




13 верасня на першай у Беларусі краудфандынгавай пляцоўцы “Улей” адбылася тэматычная сустрэча, прысвечаная аналізаванню фотаздымкаў як культурных артэфактаў свайго часу.  Усе прадэманстраваныя фотаздымкі ўяўлялі сабой дробную частку калекцыі “Найлепшы бок”, на выданне якой у фармаце фотакнігі вядзецца актыўны збор сродкаў: https://ulej.by/project?id=805946. Ініцыятар стварэння калекцыі і выдання кнігі – соцыёкультурны праект “Веха”: www.veha.of.by.

Экспертамі на сустрэчы выступілі гісторыкі Аляксей Братачкін і Аляксандр Далгоўскі, культуролаг Вольга Раманава. Мадэравала сустрэчу сацыёлаг і даследчыца візуальнай культуры Лідзія Міхеева. Запрошаным госцем мерапрыемства была доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская, аўтар грунтоўнай прадмовы да рыхтуемага выдання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чытаць далей →




Магчымасць адшукаць свой радавод і скласці радаводнае дрэва на некалькі стагоддзяў могуць не толькі нашчадкі выбітных магнацкіх родаў. І гэта нават нягледзячы на шматлікія войны і ліхалецці, якія прайшліся праз Беларусь. Пра гэта ў размове з генеалагічным парталам Radawod.by і хрысціянскім інфармацыйным парталам Krynica.info распавядае паэт, настаўнік па скрыпцы, генеалог-аматар Апанас Бацяноўскі.

– Як даўно Вы вырашылі займацца генеалогіяй? Што падштурхнула да пошуку ўласных каранёў?

– Мара заняцца генеалогіяй – гэта мая даўняя мара, ледзь не з часоў дзяцінства. Я заўсёды любіў гісторыю, у свой час зачытваўся Дзюма, Вальтэрам Скотам, Генрыкам Сянкевічам. Чытаць далей →




Так выйшла, што гісторыю пражывання ў Менску свайго роду Урублеўскіх я ведаю вельмі фрагментарна. Снежань 2003 года паклаў пачатак майму старту ў навуку гісторыю, бо акурат у тым годзе я здолеў стаць прызёрам адпаведнай раённай алімпіяды сярод навучэнцаў сярэдніх школ. Аднак у тым жа годзе перарвалася сямейная памяць Урублеўскіх – памёр родны брат дзеда, які апошні мог распавесці грунтоўныя рэчы з гісторыі нашага роду. Такім чынам, я толькі пачаўшы цікавіцца сямейнай гісторыі вельмі хутка зразумеў, што непапраўна згубіў вельмі многае з яе. Цэласнай карціны жыцця Урублеўскіх у Менску, якое пачалося ў 1926 годзе, мне было не відаць. Пазней, фрагментарна мне ўдалося ўзнавіць інфармацыю аб пэўных выпадках з жыцця родных, але многае засталося беззваротна страчана, бо самае каштоўнае ў сямейнай Памяці – тое, аб чым маўчаць афіцыйныя дзяржаўныя паперы.

Чытаць далей →




У верасні 2018 г. працягне сваю дзейнасць Школа практычнай генеалогии (ШПГ) пры прыходзе ў памяць свяціцеля Мікалая, епіскапа і асветніка Японіі, створаная ў мэтах асветы ўсіх жадаючых. Асноўнае кола пытанняў, якім надаецца ўвага, зводзіцца да наступных тэм: практычны пошук інфармацыі аб продках, выхаванне дзяцей на падмурку сямейна-родавых каштоўнасцяў, самапазнанне.

Чытаць далей →




Улетку ў былым маёнтку Грушаўка ў Ляхавіцкім раёне адбудзецца чарговы фэст, прысвечаны асобе выбітнага мясцовага ўраджэнца Тадэвуша Рэйтана. З гэтай нагоды генеалагічны партал Radawod.by і хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info паразмаўлялі са старшыёй Арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, даследчыкам і папулярызатарам памяці аб ім Змітром Юркевічам.

Чытаць далей →




radawod.by

Радаводнае дрэва. 21.by

Даследчыца з Аўстраліі Алена Говар мае карані на Слонімшчыне, Баранавіччыне і ў Мінску
Шукаючы новыя звесткі пра сваю родную вёску Зацітава Слабада, наткнуўся ў Інтэрнэт-прасторы на кнігу Алены Говар “Рускія Анзакі ў аўстралійскай гісторыі”, друкаваная версія якой пабачыла свет у Сіднеі на англійскай мове яшчэ ў 2005 годзе. Прозвішча і імя Аляксандра Майко з Зацітавай Слабады зачапіла мяне. Тут варта патлумачыць, што “анзакамі” называлі рускіх аўстралійцаў, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне, і Аляксандр Майко — адзін з іх. Але знаёмым падалося і прозвішча Говар. Пэўна ж беларускае?! З гэтай цікавасці і пачаліся мае стасункі сапраўды з нашай зямлячкай.
Крыху біяграфіі. Алена Віктараўна родам з Мінска, закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага тады яшчэ інстытута культуры. Працавала ў архіве аднаго з навукова-даследчых інстытутаў, а ў 1983-м пераехала жыць у Маскву. Яшчэ ў дзяцінстве яе ўразіла кніга “Аўстралійскія апавяданні”. Чытанне нарадзіла мару: адправіцца ў падарожжа на “пяты кантынент”. Аўстралія ўяўлялася Алене надзвычай прыгожай прасторай, вабіла да сябе, як прыцягваюць зоркі ў начным небе… І яшчэ дакладна не ведаючы, навошта ёй гэта, яна пачала складаць бібліяграфію ўсяго, што напісана на рускай мове пра Аўстралію. Юначы максімалізм пазбаўляў боязні, што якраз “усё-усё” ў сучасным свеце аднаму адолець немагчыма. І бібліяграфія, складзеная Аленай Говар, пабачыла ўжо свет асобнай кнігай “Бібліяграфія Аўстраліі. 1710-1983”, куды ўвайшлі звесткі амаль пра 6 тысяч кніг і артыкулаў.
Захапленне вывела даследчыцу на новы ўзровень. Яна штогод удзельнічала ў канферэнцыях спецыялістаў, ездзіла ў бібліятэкі і архівы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Вядома ж, пры гэтым Алена Говар, дачка беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Говара (можа, нехта памятае яго кнігу “Пялёстак і крышталь”) і ўнучка рускага празаіка Арцёма Вясёлага, сустракае на шляху шмат цікавых людзей. Адзін з іх — этнограф-аўстралазнаўца Уладзімір Рафаілавіч Кабо (1925–2009), легенда расійскай навукі. З часам ён стане мужам Алены. Праца ў аддзеле Паўднёваціхаакіянскіх даследаванняў Інстытута ўсходазнаўства канчаткова акрэсліла навуковыя зацікаўленні нашай зямлячкі. З 1990 года Алена з мужам — сталыя жыхары Аўстраліі, там у іх нарадзіўся сын Рафаіл.

Па-добраму здзіўляе, уражвае плён зробленага даследчыцай. Яна рэгулярна друкуецца ў часопісе “Австралиада”, які выходзіць у Сіднеі. Змяшчае вынікі сваіх гісторыка-публіцыстычных вышукаў у розных навуковых і навукова-папулярных перыядычных выданнях Аўстраліі і Расіі. У 2005 годзе на англійскай мове выходзіць
яе кніга “Рускія Анзакі ў Аўстраліі”. У некаторай ступені падсумоўваннем навуковай працы Алены становіцца дысертацыя на званне доктара філасофіі “Рускае ўспрыманне Аўстраліі ў 1788–1919 гадах.” Некалькі перавыданняў вытрымала кніга Алены Говар “Рускія маракі і падарожнікі ў Аўстраліі”, створаная ў сааўтарстве з А. Масавым. Асабліва дарагой для Алены Віктараўны з’яўляецца кніга “Мой цёмнаскуры брат”, прысвечаная рускай сям’і Ільіных. Паводле твора зняты двухсерыйны мастацкі фільм “Піянеры любові”. Як востры, эмацыйны публіцыст даследчыца сваім словам змагла павярнуць свядомасць многіх жыхароў “пятага кантынента” да родавых каранёў, найперш славянскіх.
Адзін з клопатаў пісьменніцы і даследчыцы — памяць пра сваё радаводнае дрэва. Генеалагічныя вышукі Алены Говар прадстаўлены на яе сайце. Наша зямлячка ведае многіх сваіх прашчураў (сярод іх — і Васіль Казіміравіч Говар, які пражыў 90 гадоў, з вёскі Іванавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні), працягвае шукаць матэрыялы пра ўраджэнцаў мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна — дарэчы, ёсць цікавы сайт мястэчка ў Інтэрнэце www.molchad.clan.su. Беражліва захоўвае Алена і архіў бацькі, пісьменніка Віктара Говара, мяркуючы з часам шмат што з напісанага ім надрукаваць.

Алесь Карлюкевіч

 

 

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:

На вашем ресурсе это будет выглядеть так

Даследчыца з Аўстраліі Алена Говар мае карані на Слонімшчыне, Баранавіччыне і ў МінскуШукаючы новыя звесткі пра сваю родную вёску Зацітава Слабада, наткнуўся ў…

 

news.21.by

Жыццядайнае дрэва. 21.by

Калi казаць пра якi добры набытак ад у многiм разбуральных сацыяльных перамен,
якiя адбылiся ў апошнiя пару дзесяцiгоддзяў, дык гэта тое, што мы пачалi больш
уважлiва ўглядвацца ў сваё мiнулае, даражыць iм. I не толькi ў грамадскiм, але
i ў асабiстым жыццi. У прыватнасцi, цiкавiцца гiсторыяй сваёй сям’i, лёсам продкаў.
Многiя пачалi па галiнцы вымалёўваць сваё генеалагiчнае дрэва. Для беларусаў гэта
асаблiва важна. Падчас свята памiнання продкаў мы ж спакон веку склiкалi за шчодра
накрыты стол на сямейную бяседу i памерлых дзядоў, прыгаворваючы: «Дзяды, дзяды,
хадзiце сюды!..» А якiя дзяды, як звярнуцца да iх па iменi? Помнiм дзеда, у лепшым
выпадку — i прадзеда, а далей ланцужок абрываецца…

У савецкiя гады не прынята было асаблiва засведчваць сваю адметнасць, у тым лiку
i праз гiстарычныя постацi продкаў. Зусiм недарэчы было дазнавацца, што некаторыя
з iх, як высвятлялася, не рабоча-сялянскага паходжання. Цанiлiся ж роўнасць, шараговасць.
Цяпер iнакш. Многiя iмкнуцца як мага больш дазнацца пра свой радавод. Каб аж да
пятага калена, як было прынята ў шляхетных людзей Вялiкага Княства Лiтоўскага…

Але не ўсе ведаюць, як гэта зрабiць, куды звяртацца.

Дакументы, якiя ўтрымлiваюць звесткi аб паходжаннi ў мiнулыя гады жыхароў нашай
краiны, захоўваюцца ў Нацыянальным гiстарычным архiве Беларусi. На iх падставе
i праводзяцца генеалагiчныя даследаваннi. Архiў знаходзiцца ў Мiнску па адрасе: вул. Крапоткiна, 55, паштовы iндэкс 220002.

Для правядзення генеалагiчнага даследавання трэба звяртацца з заявай на iмя дырэктара
гэтай установы. У заяве вы павiнны паведамiць сваё прозвiшча i iнiцыялы, грамадзянства
i адрас заўсёднага месца жыхарства, сутнасць запыту, гарантыi аплаты паслугi.
Так, яна платная.


 
Каб архiвiсты паспяхова правялi генеалагiчнае даследаванне, у сваiм лiсце вы
павiнны пералiчыць усiх вядомых членаў сваёй сям’i, месцы iх нараджэння i пражывання
(з указаннем пры магчымасцi сучаснага цi гiстарычнага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага
дзялення), прыблiзныя гады нараджэння, смерцi. Вельмi добра будзе паведамiць i
iх веравызнанне (праваслаўны, католiк, iўдзей, лютэранiн…). Добра б ведаць i
саслоўе цi род заняткаў вашых продкаў (шляхта, сяляне, купцы, мяшчане…). Павiнен
папярэдзiць чытачоў: калi не захавалiся метрычныя кнiгi, «рэвiзскiя сказкi» (перапiс)
ды iншыя дакументы, якiя ўтрымлiваюць звесткi генеалагiчнага характару, на ваш
запыт адказаць будзе немагчыма. I не па вiне архiвiстаў, а па, як кажуць, аб’ектыўных
прычынах (хоць гэта i зацёртае выслоўе, але ў нашым выпадку вельмi дакладнае).

Цяпер больш падрабязна пра аплату паслуг архiвiстаў. Не трэба дзiвiцца з таго,
што, напрыклад, за архiўную даведку аб заробку для налiчэння пенсii плату не патрабуюць,
а за генеалагiчныя росшукi — поўнай мерай. Складанне вашага радаводнага дрэва
— гэта ўсё ж глыбока асабiстая, прыватная патрэба, на якую не прадугледжаны дзяржаўныя
выдаткi. А высiлкi ж архiвiстаў пры гэтым вялiкiя — даводзiцца перагортваць безлiч
дакументаў, даўнейшых i найдаўнейшых гадоў, суадносiць iх, аналiзаваць, завязваць
вузельчыкi адноўленых роднасных дачыненняў… Таму супрацоўнiкi Нацыянальнага
гiстарычнага архiва Беларусi i вымушаны браць прадугледжаную прэйскурантам плату.
I прытым пэўную суму, а дакладна 230 800 рублёў трэба выплацiць папярэдне, бо
толькi тады будзе распачата даследаванне. А канчаткова цана паслугi можа перавысіць
1 млн рублёў, у залежнасцi ад аб’ёму выяўленай iнфармацыi. Улiчваюцца таксама
працоўныя затраты на гэты пошук.

ле што тыя грошы, калi вы ў рэшце рэшт адчуеце сябе не сiратлiвай быльнёжынай
на выстылым полi жыцця, а пругкай галiнай на кашлатай кроне магутнага, з учэпiстымi
каранямi ў роднай зямлi дрэва!

Для тых, хто карыстаецца камп’ютарам, назаву сайт Нацыянальнага гiстарычнага
архiва Беларусi: www.niab.belhost.by.


А вось вам для азнаямлення ўзор заявы ў архiў:


«Дырэктару Нацыянальнага

гiстарычнага архiва Беларусi

Галубовiч А.К.

Каспяровiча Пятра Iванавiча

220023, Мiнск, вул. …, дом …, кв…


ЗАЯВА

Прашу правесцi даследаванне па гiсторыi маёй сям’i. Мой прадзед Каспяровiч Франц
Iгнатавiч, католiк, нарадзiўся ў 1869 г. у засценку Дамброва Барысаўскага павета,
валодаў 25 дзес. зямлi. У 1895 г. ён узяў шлюб з Нехвядовiч Марыяй Мiкалаеўнай,
праваслаўнай, нарадзiлася прыблiзна ў 1871—1883 гг. у вёсцы Горна (цяпер — вёска
Плешчанiцкага р-на Мiнскай вобл.). У iх былi дзецi: Антон (нарадз. у 1896 г.,
мой дзед), Iван (нарадз. у 1897 г.), Марыя (нарадз. у 1899 г.), Iгнат (нарадз.
у 1901 г.). Франц служыў леснiком у мясцовага пана Прушынскага. У прадзеда быў
брат Аляксандр, якi ў пачатку ХХ ст. з’ехаў у Амерыку зарабiць грошай… (i далей
— вядомыя вам звесткi аб продках да 1917 г. у тым лiку).

Аплату гарантую.

Дата Подпiс»

Майце на ўвазе: ваша генеалагiчнае дрэва тады будзе мець больш разгалiстую крону,
калi вы першапачаткова як мага больш поўнымi звесткамi забяспечыце архiвiстаў.
Тут важная кожная драбнiца. Калi ёсць магчымасць, згадвайце iмёны братоў i сясцёр
свайго дзеда (бабулi), даты iх нараджэння цi смерцi i ўзрост на той час. Нi адзiн
штрых не лiшнi. Калi захавалiся якiя паданнi аб паходжаннi роду, дык дашлiце i
iх. А самае галоўнае, не забывайце распытваць пра гэтыя «драбнiцы» родных, сваiх
пажылых бацькоў, пакуль не позна. Вось жа праўду сказаў паэт: трэба дома бываць
часцей!

А яшчэ, каб вы ведалi, можна i самастойна заняцца даследаваннем свайго радаводу.
Для гэтага, зноў жа, трэба напiсаць заяву на iмя дырэктара Нацыянальнага гiстарычнага
архiва, паведамiць некаторыя звесткi пра родных, iх повязi памiж сабой, якiя вы
хочаце больш дакладна прасачыць. Архiвiсты паспрабуюць падабраць адпаведныя дакументы.
З iмi вы i зможаце папрацаваць у чытальнай зале архiва. Але пры строгiм захаваннi
адпаведных правiлаў. З iмi вас пазнаёмяць.

Але ж для такой даследнiцкай работы патрэбны час ды i пэўная падрыхтоўка, дасведчанасць…

к, напрыклад, у супрацоўнiцы Занальнага дзяржархiва ў Глыбокiм Вiцебскай вобласцi
Валянцiны Хайноўскай. На пачатку гэтага года, калi я па службовых справах наведваў
гэты архiў, у адным з кабiнетаў мiжволi звярнуў увагу на зроблены каляровымi алоўкамi
вялiкi малюнак на сцяне. Падышоў, каб лепш разгледзець старанна прамаляваныя лiсточкi
вялiзнага дрэва, а галоўнае — прачытаць прозвiшчы на роўных радах шыльдачак-медальёнаў),
якiя акуратна абвiвалi шматлiкiя галiны радаводнага дрэва Дзям’янчыкаў. Што на
аркушы ўвасоблена разгалiнаванне мiнавiта гэтага роду, сведчыў надпiс над малюнкам.
У самым нiзе, у каранях магутнага дрэва, месцiлася шыльдачка з надпiсам «Iван
Пятровiч Дзям’янчык». Год ягонага нараджэння я прачытаў з замiраннем сэрца: 1829!
Можна сказаць, акiянская глыбiня часу!

Здавалася, пастой колькi хвiлiн перад малюнкам — i дрэва Дзям’янчыкаў адгукнецца
шолахам лiсця. Але гэта можна было ўявiць, а насамрэч адгукнулася адна «лiсцiнка»
— прапраўнучка Iвана Дзям’янчыка Валянцiна Хайноўская, яе працоўны стол стаяў
тут жа, у гэтым кабiнеце Занальнага дзяржархiва ў Глыбокiм. Яна i склала гэты
радавод па матчынай лiнii, i натхнёна намалявала сваё жыццядайнае дрэва ды прымацавала
малюнак на ўсеагульны агляд: яшчэ б, ёсць чым ганарыцца! А да таго ж натхняе ў
працы.

Часу пагаманiць асаблiва не было, i я папрасiў Валянцiну Анатольеўну даслаць
мне ў Вiцебск расповед пра свой радавод, бо ўжо замыслiў артыкул на генеалагiчную
тэму, дык адразу наважыўся скарыстаць удалы прыклад. Яна паабяцала.

Але i праз месяц, i праз два нiякага допiсу не было. Я ўжо пачаў турбавацца,
надумаў нават патэлефанаваць у Глыбокае, але цi не на наступны дзень мне перадалi
папяровы скрутак. Калi разгарнуў яго, дык убачыў акурат такi ж малюнак, як у кабiнеце
Валянцiны Анатольеўны. А ў дадатак быў яшчэ i допiс пра яе генеалагiчныя росшукi.
Мне адных iх было б дастаткова, але ж абмежаванне толькi лiстом, вiдаць, надта
звузiла б праяву пачуццяў маёй аўтаркi. Я зразумеў: для Валянцiны Анатольеўны
вялiкая асалода вымалёўваць сваё радаводнае дрэва ў драбнiцах, калi паказваць
яго каму, дык у поўным квiтненнi, у вiдарыснай пераканаўчасцi, а не толькi на
словах. Я ўспрыняў гэта як знак асаблiвага даверу i павагi.

Род Дзям’янчыкаў заснаваны вясковымi руплiўцамi, нястомнымi земляробамi. Людзьмi
небагатымi, але чуллiвымi i добразычлiвымi. На радаводным дрэве я налiчыў 85 «акенцаў»,
з якiх для Валянцiны Анатольеўны льецца i льецца гаючае святло. Душы людскiя неўмiручыя,
нязгасныя, асаблiва, калi пра iх помняць. А як цешыць, натхняе жывых непарыўная
повязь з роднымi!

Уявiце сабе, Валянцiна Хайноўская ведае ўнучкаў сваiх траюрадных сястры Святланы
i брата Сяргея. Гэтыя ўнучкi — самыя верхнiя галiначкi радаводнага дрэва. Год
нараджэння 2006-ы. Абое хлопчыкi i — дзiва! — абоiх назвалi Кiрыламi. Як высока
ўзнялiся яны над каранёвай асновай Iвана Пятровiча Дзям’янчыка! Жыццё неўтаймоўнае
ў сваiм вертыкальным памкненнi.

Дзякуючы старанна ўзвышанаму радаводнаму дрэву, Валянцiна Анатольеўна, у адрозненне
ад многiх з нас, нiколi не скажа пра сваю радню «сёмая вада на кiсялi», у яе ўсе
па «галiначках» ды па «лiсточках»…

Цiкавая гiсторыя складання свайго радаводу Валянцiнай Хайноўскай. У дзiцячыя
гады яна даволi працяглы час жыла ў дзядулi па матчынай лiнii Iвана Iгнатавiча
Дзям’янчыка ў вёсцы Хацiлаўцы Глыбоцкага раёна. Ён быў вiдным чалавекам, добра
пiсьменным, паважаным вяскоўцамi. У свой час працаваў брыгадзiрам. Заўсёды ўсцешваў
унучку Валю сваёй прыхiльнасцю i пяшчотай. Iван Iгнатавiч здавён пачаў запiсваць
кароценькiя звесткi пра сваю радню. Калi не было годнай паперы, перад вайной,
ды i ў пасляваенную нiшчымнiцу, рабiў запiсы на адваротным баку ладнага кавалка
шпалераў. Асаблiвых цяжкасцяў вось так самачынна скласцi радавод у дзядулi не
было, бо ўсе Дзям’янчыкi ў асноўным асядалi ў вёсцы Хацiлаўцы — дзе нарадзiлiся,
там i прыгадзiлiся, як кажуць.

Калi знясiлены апошняй хваробай Iван Iгнатавiч ляжаў на Божым ложку, ён паклiкаў
да сябе юную Валянцiну, якая ў выхадны прыехала праведаць дзеда, i перадаў ёй,
улюбёнай унучцы, iконку ды той самы кавалак шпалераў з радаводнымi запiсамi i
даў наказ, каб берагла. Праз пару дзён любiмы дзядуля адышоў у лепшы свет. Дарагi
дарунак стаў i блаславеннем, i своеасаблiвым наказам для Валянцiны падоўжыць складанне
радаводнага дрэва.

I сваiм часам яна разгарнула на стале той кавалак шпалераў, каб ужо не проста
перачытаць дзедавы запiсы, але i ўдакладнiць iх, а потым дапоўнiць. Перад гэтым
Валянцiна Анатольеўна добра начыталася пра навуку генеалогiю, яе гiстарычнае паходжанне,
пра розныя метады складання радаводных дрэў — каб не па-дылетанску ўзяцца за справу.
Да таго часу яна ўжо працавала ў архiве.

Валянцiна Анатольеўна ўзялася вывучаць пагаспадарчыя кнiгi Мамайскага (цяпер
Азерацкi) сельсавета, на тэрыторыi якога знаходзiлася вёска Хацiлаўцы. Напачатку
праверыла запiсы дзеда i здзiвiлася i ўсцешылася адначасова: Iван Iгнатавiч не
зрабiў нiводнай памылкi ў запiсах дзён народзiнаў i смерцi сваёй шматлiкай раднi.

А потым Валянцiна Анатольеўна падоўжыла дзедаў «летапiс». Цяжэй было з вызначэннем
дакладных звестак пра радню чацвёртага калена, бо яна ўжо раз’ехалася з Хацiлаўцаў
у iншыя мясцiны. Давялося сёе-тое высвятляць па тэлефоне, пiсаць лiсты ў розныя
арганiзацыi ды ўстановы. На гэта было аддадзена тры гады. У 2006-м Валянцiна Хайноўская
намалявала самыя вершалiнныя галiнкi свайго дрэва. I, вядома, яе душу агарнула
вялiкая радасць ад завяршэння такой пачэснай працы. Са светлым настроем згадала
яна дзядулю Iвана. Са светлым настроем i лёгкiм сэрцам — высакародная справа была
падоўжана!

Апроч усяго, генеалагiчныя даследаваннi прыемныя тым, што яны не маюць завяршэння,
як i само жыццё. Над самымi верхнiмi галiнкамi разгалiстага дрэва ўзвысяцца новыя,
за iмi — яшчэ i яшчэ. Радавы рост i ўзвышэнне!

А тым часам узрастае i наступны прадаўжальнiк летапiсу роду Дзям’янчыкаў. Яго
медальён на генеалагiчным дрэве месцiцца ў перадапошнiм верхнiм радзе: «Сяргей
Хайноўскi 1991 года нараджэння». Сёлета сын Валянцiны Анатольеўны паступiў на
факультэт гiсторыi Беларускага педунiверсiтэта iмя Максiма Танка. Спецыяльнасць
вельмi спрыяльная для генеалагiчных даследаванняў.

Прызнаюся, я з натхненнем пiсаў пра стварэнне сямейнага дрэва роду Дзям’янчыкаў,
пра дзейных асобаў, якiя складалi яго галiнка да галiнкi. Гэты прыклад вучыць:
i мы, людзi простага звання, а не толькi бароны ды графы, можам скласцi свой паўнавартасны
радавод са шматлiкiмi адгалiнаваннямi, з непаўторнымi лёсамi блiзкiх людзей…

яшчэ, павучае нас досвед Валянцiны Хайноўскай, вельмi важна мець дастаткова поўную
папярэднюю iнфармацыю пра сваiх суродзiчаў, каб на яе падставе весцi, цi самiм,
цi з дапамогай супрацоўнiкаў Нацыянальнага гiстарычнага архiва Беларусi, далейшыя
генеалагiчныя росшукi, даследаваннi. Добра, калi ў вашай сям’i знойдзецца такi
чалавек, як Iван Iгнатавiч Дзям’янчык, але ж гэта зусiм не гарантавана. Так што,
як я ўжо раiў, параспытвайце самi бацькоў ды дзядоў, iншую радню пра свой род
ды занатуйце iх звесткi. Каб не забыць.

Так заведзена, што ўсе мы з гадамi сiрацеем на гэтым свеце, робiмся самотнымi
i няўсцешнымi. А калi яшчэ i бяспамятнымi, дык усё адно як i не жылi на зямлi.


Сяргей Рублеўскi,

загадчык аддзела па архiвах
i справаводстве галоўнага
ўпраўлення юстыцыi
Вiцебскага аблвыканкама.

 

 

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:

На вашем ресурсе это будет выглядеть так

Калi казаць пра якi добры набытак ад у многiм разбуральных сацыяльных перамен, якiя адбылiся ў апошнiя пару дзесяцiгоддзяў, дык гэта тое, што мы пачалi больш уважлiва ўглядвацца ў сваё мiнулае, даражыць iм. I не толькi ў грамадскiм, але i ў асабiстым жыццi. У прыватнасцi, цiкавiцца гiсторыяй сваёй сям’i, лёсам продкаў. Многiя пачалi па галiнцы вымалёўваць сваё генеалагiчнае дрэва. Для беларусаў гэта асаблiва важна. Падчас свята памiнання продкаў мы ж спакон веку склiкалi за шчодра накрыты стол на сямейную бяседу i памерлых дзядоў, прыгаворваючы: «Дзяды, дзяды, хадзiце сюды!..» А якiя дзяды, як звярнуцца да iх па iменi? Помнiм дзеда, у лепшым выпадку — i прадзеда, а далей ланцужок абрываецца…

 

news.21.by

УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ. АД РОДУ — ДА НАРОДУ. Белорусская литература 6 класс Цитова




1. Ці можам мы назваць людзей, якія жывуць на нашай Зямлі, вялікай сям’ёй?


Па меркаванні аўтара мы смела можа назваць людзей планеты Зямля вялікай сям’ёй. Вучоныя з Японіі, пасля вывучэння звестак пра гены, зрабілі вывад, аб тым, што усе галіны чалавецтва маюць адну прародзічку, агульную Маму. Яна жыла каля двухсот тысяч год таму назад недзе ў Афрыцы. Таму, можна сказаць, мы ўсе – браты і сёстры – адна агульная сям’я.


2. Чаму кожны сямейны радавод нагадвае дрэва, а людская супольнасць падобная да лесу?


Так, людская супольнасць таксама нагадвае лес. У кожнага сямейнага радаводу — сваё дрэва. У яго свае карані, ствол, галіны. У прыродным лесе жывуць дуб, ліпа, граб, клён, бяроза, асіна. У лесе чалавечым жывуць Дубовікі, Ліпскія, Ліпніцкія, Грабаўскія, Клёнскія, Асінаўскія. Як і ў лесе, жывуць паміж людзей дубы-волаты, і карлікі, засохлыя і крывыя, кучаравыя і абкарнаныя.


3. Ці згодныя вы з думкай, што кожны чалавек — цэлая планета? Зачытайце разважанні аўтара пра тое, як узбагачаюцца роднасныя сувязі чалавека з кожным новым пакаленнем.


Так, чалавек гэта сапраўды — цэлая планета, асоба, а кожнае жыццё чалавека неспазнаная кніга. У цэнтры планеты — Я, гэта стрыжань, вакол якога адбываюцца ўсе падзеі. (с.8-9)


4. Вызначце корань у слове народ. Хто складае народ?


У слове народ корань РОД. Жывуць на планеце людзі, а яны згуртаваны ў народы. Род плюс род — людзі зямлі.


5.Разгледзьце фрагмент роспісу Эдуарда Рымаровіча «Дзяцінства». (Гл. уклейку.) Чаму без дзяцей няма будучыні ў нашай планеты Зямля?


Дзеці — спадарожнікі планеты Сям’я. Без іх немагчыма будучае, яны працягваюць род, ствараюць сваю жыццёвую планету Я. Менавіта яны становяцца працягвальнікамі традыцый, гісторыі, ім ствараць будучыню планеты.


6.Паразважайце, чаму кожны з нас павінен ведаць свае карані, памятаць продкаў. Чаму трэба шанаваць і берагчы свой радавод?


Кожны з нас павінен ведаць свае карані, сваіх продкаў, гісторыю свайго роду, каб ясна бачыць будучыню. У многім дабрабыт і шчасце наступнага дня залежыць ад шанавання сваіх продкаў, ад ведання і выпраўлення памылак мінулага, засвойванне накопленага вопыту і ведаў.


10.Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Белагурава “Партрэт бацькоў”. Якія выразныя дэталі мастацкага палатна сведчаць, што яго героі прайшлі няпросты жыццёвы шлях? Падзяліцеся сваімі думкамі і разважаннямі.


Карціна Э.Белагурава “Партрэт бацькоў” уражвае з самага перашага погляду. На ёй выяўлены пажылыя мужчына і жанчына. Бачна, што яны прайшлі нялёгкі жыццёвы шлях. Аб гэтым сведчаць наступныя дэталі: погляд вачэй бацькоў, маршчынкі на твары вакол вачэй і вуснаў, спрацаваня, мазалістыя, маршчыністыя рукі.

resheba.me

Радаводнае дрэва

Даследчыца з Аўстраліі Алена Говар мае карані на Слонімшчыне, Баранавіччыне і ў Мінску. Адзін з клопатаў пісьменніцы і даследчыцы — памяць пра сваё радаводнае дрэва.

Даследчыца з Аўстраліі Алена Говар мае карані на Слонімшчыне, Баранавіччыне і ў Мінску.

Шукаючы новыя звесткі пра сваю родную вёску Зацітава Слабада, наткнуўся ў Інтэрнэт-прасторы на кнігу Алены Говар “Рускія Анзакі ў аўстралійскай гісторыі”, друкаваная версія якой пабачыла свет у Сіднеі на англійскай мове яшчэ ў 2005 годзе. Прозвішча і імя Аляксандра Майко з Зацітавай Слабады зачапіла мяне. Тут варта патлумачыць, што “анзакамі” называлі рускіх аўстралійцаў, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне, і Аляксандр Майко — адзін з іх. Але знаёмым падалося і прозвішча Говар. Пэўна ж беларускае?! З гэтай цікавасці і пачаліся мае стасункі сапраўды з нашай зямлячкай.

Крыху біяграфіі. Алена Віктараўна родам з Мінска, закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага тады яшчэ інстытута культуры. Працавала ў архіве аднаго з навукова-даследчых інстытутаў, а ў 1983-м пераехала жыць у Маскву. Яшчэ ў дзяцінстве яе ўразіла кніга “Аўстралійскія апавяданні”. Чытанне нарадзіла мару: адправіцца ў падарожжа на “пяты кантынент”. Аўстралія ўяўлялася Алене надзвычай прыгожай прасторай, вабіла да сябе, як прыцягваюць зоркі ў начным небе… І яшчэ дакладна не ведаючы, навошта ёй гэта, яна пачала складаць бібліяграфію ўсяго, што напісана на рускай мове пра Аўстралію. Юначы максімалізм пазбаўляў боязні, што якраз “усё-усё” ў сучасным свеце аднаму адолець немагчыма. І бібліяграфія, складзеная Аленай Говар, пабачыла ўжо свет асобнай кнігай “Бібліяграфія Аўстраліі. 1710-1983”, куды ўвайшлі звесткі амаль пра 6 тысяч кніг і артыкулаў.

Захапленне вывела даследчыцу на новы ўзровень. Яна штогод удзельнічала ў канферэнцыях спецыялістаў, ездзіла ў бібліятэкі і архівы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Вядома ж, пры гэтым Алена Говар, дачка беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Говара (можа, нехта памятае яго кнігу “Пялёстак і крышталь”) і ўнучка рускага празаіка Арцёма Вясёлага, сустракае на шляху шмат цікавых людзей. Адзін з іх — этнограф-аўстралазнаўца Уладзімір Рафаілавіч Кабо (1925–2009), легенда расійскай навукі. З часам ён стане мужам Алены. Праца ў аддзеле Паўднёваціхаакіянскіх даследаванняў Інстытута ўсходазнаўства канчаткова акрэсліла навуковыя зацікаўленні нашай зямлячкі. З 1990 года Алена з мужам — сталыя жыхары Аўстраліі, там у іх нарадзіўся сын Рафаіл.

Па-добраму здзіўляе, уражвае плён зробленага даследчыцай. Яна рэгулярна друкуецца ў часопісе “Австралиада”, які выходзіць у Сіднеі. Змяшчае вынікі сваіх гісторыка-публіцыстычных вышукаў у розных навуковых і навукова-папулярных перыядычных выданнях Аўстраліі і Расіі. У 2005 годзе на англійскай мове выходзіць яе кніга “Рускія Анзакі ў Аўстраліі”.

У некаторай ступені падсумоўваннем навуковай працы Алены становіцца дысертацыя на званне доктара філасофіі “Рускае ўспрыманне Аўстраліі ў 1788–1919 гадах.” Некалькі перавыданняў вытрымала кніга Алены Говар “Рускія маракі і падарожнікі ў Аўстраліі”, створаная ў сааўтарстве з А. Масавым. Асабліва дарагой для Алены Віктараўны з’яўляецца кніга “Мой цёмнаскуры брат”, прысвечаная рускай сям’і Ільіных. Паводле твора зняты двухсерыйны мастацкі фільм “Піянеры любові”. Як востры, эмацыйны публіцыст даследчыца сваім словам змагла павярнуць свядомасць многіх жыхароў “пятага кантынента” да родавых каранёў, найперш славянскіх.

Адзін з клопатаў пісьменніцы і даследчыцы — памяць пра сваё радаводнае дрэва. Генеалагічныя вышукі Алены Говар прадстаўлены на яе сайце.

Наша зямлячка ведае многіх сваіх прашчураў (сярод іх — і Васіль Казіміравіч Говар, які пражыў 90 гадоў, з вёскі Іванавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні), працягвае шукаць матэрыялы пра ўраджэнцаў мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна — дарэчы, ёсць цікавы сайт мястэчка ў Інтэрнэце www.molchad.clan.su. Беражліва захоўвае Алена і архіў бацькі, пісьменніка Віктара Говара, мяркуючы з часам шмат што з напісанага ім надрукаваць.

Алесь Карлюкевіч, «Голас радзімы»

zbsb.org

Дрэва творчасці вырасце у Салігорску • Слуцк • Газета «Інфа-Кур’ер»




На сцяне Цэнтра дзіцячай творчасці ў Салігорску вымалёўваецца «Дрэва творчасці».

«Гэта сцяна выступае ў бок цэнтральнай вуліцы і рэжа вока сваёй белай пустэчаю. Першы погляд на сцяну падказваў, што яна павінна быць замалёвана, каб упрыгожваць архітэктуру будынка малюнкам, у якім адлюстроўвалася яго прызначэнне. З правага боку ў будынку змяшчаецца Цэнтр дзіцячай творчасці, а з левага — музычная школа. На сцяне малюецца „Дрэва творчасці“. Гэта праект мастака з Бабруйска Анатоля Концуба. Ён узгоднены ў райвыканкаме і будзе хутка выкананы», — паведаміла карэспандэнту «IK» галоўны архітэктар раёна Святлана Круглова.

Анатоль Концуба — прафесійны мастак, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, заслужаны работнік адукацыі. Для чытачоў «IK» ён паясніў: «Сэнс малюнка такі: „Дрэва творчасці“ сімвалізуе многія віды мастацтваў, якімі займаюцца выхаванцы ў гэтым будынку. Каб закончыць малюнак к сёмаму верасня, я працую штодня з шасці гадзін раніцы і да восьмай вечара, пакуль святло. Спадзяюся, што мой малюнак будзе добра ўспрыняты жыхарамі Салігорска».

Уладзімір Амяльчэня

Мастак Анатоль Концуб з праектам малюнка.

Малюнак «Дрэва творчасці».

Сцяна ў рыштаваннях.





kurjer.info

Радаводнае дрэва

Даследчыца з Аўстраліі Алена Говар мае карані на Слонімшчыне, Баранавіччыне і ў Мінску
Шукаючы новыя звесткі пра сваю родную вёску Зацітава Слабада, наткнуўся ў Інтэрнэт-прасторы на кнігу Алены Говар “Рускія Анзакі ў аўстралійскай гісторыі”, друкаваная версія якой пабачыла свет у Сіднеі на англійскай мове яшчэ ў 2005 годзе. Прозвішча і імя Аляксандра Майко з Зацітавай Слабады зачапіла мяне. Тут варта патлумачыць, што “анзакамі” называлі рускіх аўстралійцаў, якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне, і Аляксандр Майко — адзін з іх. Але знаёмым падалося і прозвішча Говар. Пэўна ж беларускае?! З гэтай цікавасці і пачаліся мае стасункі сапраўды з нашай зямлячкай.
Крыху біяграфіі. Алена Віктараўна родам з Мінска, закончыла бібліятэчны факультэт Мінскага тады яшчэ інстытута культуры. Працавала ў архіве аднаго з навукова-даследчых інстытутаў, а ў 1983-м пераехала жыць у Маскву. Яшчэ ў дзяцінстве яе ўразіла кніга “Аўстралійскія апавяданні”. Чытанне нарадзіла мару: адправіцца ў падарожжа на “пяты кантынент”. Аўстралія ўяўлялася Алене надзвычай прыгожай прасторай, вабіла да сябе, як прыцягваюць зоркі ў начным небе… І яшчэ дакладна не ведаючы, навошта ёй гэта, яна пачала складаць бібліяграфію ўсяго, што напісана на рускай мове пра Аўстралію. Юначы максімалізм пазбаўляў боязні, што якраз “усё-усё” ў сучасным свеце аднаму адолець немагчыма. І бібліяграфія, складзеная Аленай Говар, пабачыла ўжо свет асобнай кнігай “Бібліяграфія Аўстраліі. 1710-1983”, куды ўвайшлі звесткі амаль пра 6 тысяч кніг і артыкулаў.
Захапленне вывела даследчыцу на новы ўзровень. Яна штогод удзельнічала ў канферэнцыях спецыялістаў, ездзіла ў бібліятэкі і архівы Масквы і Санкт-Пецярбурга. Вядома ж, пры гэтым Алена Говар, дачка беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Говара (можа, нехта памятае яго кнігу “Пялёстак і крышталь”) і ўнучка рускага празаіка Арцёма Вясёлага, сустракае на шляху шмат цікавых людзей. Адзін з іх — этнограф-аўстралазнаўца Уладзімір Рафаілавіч Кабо (1925–2009), легенда расійскай навукі. З часам ён стане мужам Алены. Праца ў аддзеле Паўднёваціхаакіянскіх даследаванняў Інстытута ўсходазнаўства канчаткова акрэсліла навуковыя зацікаўленні нашай зямлячкі. З 1990 года Алена з мужам — сталыя жыхары Аўстраліі, там у іх нарадзіўся сын Рафаіл.

Па-добраму здзіўляе, уражвае плён зробленага даследчыцай. Яна рэгулярна друкуецца ў часопісе “Австралиада”, які выходзіць у Сіднеі. Змяшчае вынікі сваіх гісторыка-публіцыстычных вышукаў у розных навуковых і навукова-папулярных перыядычных выданнях Аўстраліі і Расіі. У 2005 годзе на англійскай мове выходзіць
яе кніга “Рускія Анзакі ў Аўстраліі”. У некаторай ступені падсумоўваннем навуковай працы Алены становіцца дысертацыя на званне доктара філасофіі “Рускае ўспрыманне Аўстраліі ў 1788–1919 гадах.” Некалькі перавыданняў вытрымала кніга Алены Говар “Рускія маракі і падарожнікі ў Аўстраліі”, створаная ў сааўтарстве з А. Масавым. Асабліва дарагой для Алены Віктараўны з’яўляецца кніга “Мой цёмнаскуры брат”, прысвечаная рускай сям’і Ільіных. Паводле твора зняты двухсерыйны мастацкі фільм “Піянеры любові”. Як востры, эмацыйны публіцыст даследчыца сваім словам змагла павярнуць свядомасць многіх жыхароў “пятага кантынента” да родавых каранёў, найперш славянскіх.
Адзін з клопатаў пісьменніцы і даследчыцы — памяць пра сваё радаводнае дрэва. Генеалагічныя вышукі Алены Говар прадстаўлены на яе сайце. Наша зямлячка ведае многіх сваіх прашчураў (сярод іх — і Васіль Казіміравіч Говар, які пражыў 90 гадоў, з вёскі Іванавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні), працягвае шукаць матэрыялы пра ўраджэнцаў мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёна — дарэчы, ёсць цікавы сайт мястэчка ў Інтэрнэце www.molchad.clan.su. Беражліва захоўвае Алена і архіў бацькі, пісьменніка Віктара Говара, мяркуючы з часам шмат што з напісанага ім надрукаваць.

Алесь Карлюкевіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Понравился материал? Поставьте ему оценку.

www.sb.by

Отправить ответ

avatar
  Подписаться  
Уведомление о